Арына Сабаленка знялася з турніру ў Досе
23- 3.02.2023, 21:05
- 9,572

У асноўнай сетцы беларускую тэнісістку заменіць кітаянка Чжан Шуай.
Другая ракетка свету Арына Сабаленка знялася з тэніснага турніру WTA-500 у месце Досе.
У асноўнай сетцы беларуску заменіць кітаянка Чжан Шуай.
У гэтым сэзоне Сабаленка ўжо перамагла на турніры ў Адэлаідзе і адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі. Беларуска перамагла ў 11 матчах запар.