У Беларусі скасавалі шэраг ільгот для насельніцтва і бізнэсу
3- 3.02.2023, 21:37
- 14,056

Аб зменах паведаміла Міністэрства фінансаў.
З 2023 года ў Беларусі скасавалі паасобыя падатковыя ільготы для насельніцтва і бізнэсу. Пра гэта паведамляе Мінфін у "Бюджэце Беларусі для грамадзян".
Для фізічных асоб скасавалі льготу ў зямельным падатку з дзялянак, якія даюць ім для будаўніцтва аб'ектаў прыдарожнага сэрвісу ды інжынернай інфраструктуры.
Для індывідуальных прадпрымальнікаў скасавалі льготы ў падаходным падатку на даходы, якія яны атрымалі ад продажу вырашчанай імі або ягонымі блізкімі сваякамі прадукцыі раслінаводства і жывёлагадоўлі.
Ёсць навацыі ў падатку на прыбытак. "Скасаваная льгота ў дачыненні да прыбытку, атрыманага ад рэалізацыі вырабленых легкавых аўтамабіляў і аўтакампанентаў уласнага вырабу на працягу трох гадоў", — паведамляе Мінфін.
Што да ПДВ, то скасавалі льготу на ўвозныя арганізацыямі культуры носьбіты экзэмпляраў фільмаў. Таксама гэтыя палёгкі прыбралі для ўстановак, камплектовых вырабаў і запасных частках да іх для аднаўляльных крыніц энэргіі.
Ільготны ПДВ таксама скасавалі для тых арганізацый, якія займаюцца тыражаваннем фільмаў і аўдыёзапісаў, а таксама дапаможнымі работамі пры вытворчасці фільмаў.