Ранальду забіў першы гол за новы клуб
3- 3.02.2023, 21:50
- 5,180

Відэафакт.
Партугальскі нападнік Крыштыяну Ранальду вызначыўся дэбютным голам за арабійскі "Аль-Наср".
Ранальду вызначыўся голам у матчы 15-га тура чэмпіянату Савудаўскай Арабіі супраць "Аль-Фатэха".
Партугалец адправіў мяч у сетку стрэлам з пенальці на 93-й хвіліне, прынёсшы свайму клубу нічыю 2:2.
Для Ранальду гэты матч быў трэцім афіцыйным у складзе Аль-Насра.
Ранальду падпісаў кантракт з Аль-Насрам да 2025 года.
Cristiano Ronaldo scores his first Al-Nassr goal. It’s an injury-time penalty to salvage a point at Al-Fateh.🎯
— Ben Jacobs (@JacobsBen) February 3, 2023
🎥 via @ssc_sports pic.twitter.com/rG77aEQN5S