28 сакавiка 2023, aўторак, 18:03
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрт: Пуцін загнаў сябе ў пастку

Экспэрт: Пуцін загнаў сябе ў пастку

Сам па сабе Данбас гаспадару Крамля не патрэбны.

Калі расейскае войска пойдзе ў вялікі наступ, пра які кажуць апошнія месяцы, хутчэй за ўсё, пад пагрозай апынуцца Данбас ці Запарожжа, ці Паўлаград. Такое меркаванне ў інтэрв'ю ТСН агучыў выканаўчы дырэктар Украінскага інстытута будучыні Вадзім Дзенісенка.

«Калі мы зыходзім з лагічных рэчаў, то ў гэтым выпадку, больш за ўсё, паўночны кірунак з боку Беларусі найменш імавернае. Ім трэба нешта рабіць на Данбасе. Уся сацыялогія кажа, што адна з прычын, якую расейцы сабе ўжо прыдумалі і якая для іх важная, «мы абараняем народ Данбаса». Сам па сабе Данбас Пуціну не патрэбны, але праз тое, што ён сам сябе загнаў у пастку, ён будзе вымушаны ваяваць там. І другі накірунак – гэта, безумоўна, ці Запарожжа, ці Паўлаград. У гэты бок іншых варыянтаў я не бачу. З майго пункту гледжання, ключавы пункт гэтай вайны - гэта Мелітопаль», - распавёў ён.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».