8 траўня 2024, Серада, 4:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску турагент падмануў 100 кліентаў

4
У Менску турагент падмануў 100 кліентаў

Маштабная афёра працягвалася з лістапада 2021 года да жніўня 2022 года.

Следчы камітэт расказаў аб расследаванні крымінальнай справы аб махлярстве аднаго з турагентаў у Менску. У справе - больш за 100 пацярпелых, паведамляе прэс-служба ведамства.

Са звестак следства, 38-гадовы мянчук са сваёй сям'ёй надумаў адпачыць у Турцыі. Паводле рэкамендацыі сваіх знаёмых ён звярнуўся да турагента, які падабраў прыдатны курорт. За паездку жыхар сталіцы заплаціў амаль 15 тысяч рублёў.

Фігурант працяглы час пераносіў сямейны адпачынак, спасылаючыся на праблемы з авіякампаніяй. Так і не дачакаўшыся пуцёўкі, мянчук звярнуўся ў міліцыю.

У СК заявілі, што выяўлена яшчэ 100 пацярпелых ад ашуканскіх дзеянняў турагента.

«Фігурант на момант складання дамоў не меў рэальнай магчымасці выканання абавязальніцтваў, акрамя таго ён знаходзіўся ў вельмі гаротным фінансавым становішчы. Усяго з лістапада 2021 года да жніўня 2022 года абвінавачанаму ўдалося займець звыш 441 тысячы рублёў», - гаворыцца ў паведамленні.

На маёмасць фігуранта накладзены арышт на агульную суму больш за 30 тысяч рублёў. Матэрыяльную шкоду мужчына часткова кампенсаваў.

Дзеянні прадпрымальніка кваліфікаваны паводле ч. 4 арт. 209 (махлярства, учыненае ў асабліва вялікім памеры) і ч. 1 арт. 14, ч. 4 арт. 209 (замах на махлярства ў асабліва вялікім памеры) Крымінальнага кодэкса Беларусі. Ён знаходзіцца пад вартай.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках