9 траўня 2024, Чацвер, 1:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ГУР: У Шайгу канфлікт з ПВК «Вагнера»

6
ГУР: У Шайгу канфлікт з ПВК «Вагнера»

Што вядома.

Кіраўнік Мінабароны РФ Сяргей Шайгу ўзмацняе канфлікт з ПВК «Вагнера», паведамляе ўкраінская выведка. Ён наўмысна не згадвае іх удзел у баявых дзеяннях і прыпісвае «поспехі» толькі сабе.

Як адзначае ГУР, паводле інфармацыі расейскіх прапагандысцкіх выданняў, Шайгу на нарадзе заявіў пра нібыта поўны кантроль над Салядарам, Клішчыеўкай, Краснаполлем, Благадатным і Мікалаеўкай Данецкай вобласці, а таксама Падгорным і Лабковым Запарожскай вобласці. Чыноўнік краіны-агрэсара падкрэсліў, што ўсе вышэйзгаданыя «дасягненні» з'яўляюцца вынікам дзеянняў расейскага рэгулярнага войска.

Пры гэтым Шайгу свядома не згадаў аб удзеле «вагнераўцаў» у баявых дзеяннях на ўсіх кірунках, якія ён пералічыў. У той жа час кадравае войска РФ там выконвае эпізадычную ролю «сіл падтрымкі».

«Гэтая інфармацыя замоўчваецца расейскімі прапагандысцкімі СМІ, што сведчыць аб працягу канфлікту ў асяроддзі вайскова-палітычнага кіраўніцтва Расеі», – сказана ў паведамленні ГУР.

З горада Салядар украінскія вайскоўцы адышлі яшчэ 25 студзеня, гэтую інфармацыю пацвердзіла камандаванне УСУ. Акупацыя іншых населеных пунктаў, аб захопе якіх расказваў Шайгу, не пацвярджаецца.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках