11 траўня 2024, Субота, 3:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У палон УСУ патрапіў «вагнеравец» з адмысловага спецатраду «Амбрэла»

19
У палон УСУ патрапіў «вагнеравец» з адмысловага спецатраду «Амбрэла»

З'явілася відэа допыту найміта.

Украінскім вайскоўцам на Данбасе ў рукі патрапіў цікавы тып - «вагнеравец» са складу спецатрада «Амбрэла».

Урывак допыту расейскага найміта вайскоўцы знялі на відэа. Яно даступна на Telegram-канале «Украіна 365».

Палонны - вязень, завербаваны ў ПВК «Вагнер» Яўгенам Прыгожыным. Найміта вызначылі ў асаблівы атрад «Амбрела», куды трапляюць толькі асобы з цяжкімі дыягназамі ВІЧ і гепатытам.

У яго быў пры сабе чырвоны бранзалет, які сведчыць аб інфікаванні вірусам імунадэфіцыту.

«Наша спецгрупа «Амбрела» дапамагае ім, «вагнераўцам», гэта хворыя ўсе: ВІЧ і гепатыт. Чырвоны бранзалет пазначае ВІЧ, белы - гепатыт… Прыехаў з «Вагнера» Прыгожын і сказаў, што набор вядзецца. Мы, як хворыя, па жаданні. Казаў, што будзем асобна трупы цягаць там», - распавёў палонны.

Завербаваны ён быў у калоніі расейскага Энгельса, дзе адсядзеў амаль палову 2-гадовага турэмнага тэрміну паводле артыкулу аб разбоі.

Адзначым, што, са звестак расейскіх праваабаронцаў, у шэрагі «Вагнера» былі завербаваныя больш за 50 тысяч расейскіх зэкаў. Імі ў асноўным б’юцца на Бахмуцкім кірунку, выкарыстоўваючы ў якасці гарматнага мяса. Камандаванне не беражэ наймітаў, страты ў іх шэрагах каласальныя.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках