28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ зноў разбілі вайсковую базу РФ у Макееўцы

3
УСУ зноў разбілі вайсковую базу РФ у Макееўцы

Слуп агню быў бачны нават з суседняга Данецка.

Увечары 7 лютага ў Макееўцы - горадзе-спадарожніку Данецка - пачаўся пажар. Адбыўся магутны выбух на вайсковай базе і складзе боекамплекта войска РФ.

Інфармацыя апублікаваная ў шэрагу мясцовых паблікаў, паведамляе "Обозреватель".

Першыя паведамленні аб пажары з'явіліся ў сеціве а 19 гадзіне (паводле Менску). Спачатку ў сеціве апублікавалі відэа, знятае з боку Данецка - грамадзяне дзівіліся магутнаму ўзгаранню, якое было відаць за некалькі кіламетраў.

Пазней стала вядома, што здарыўся маштабны пажар на газаправодзе. Слуп агню быў бачны нават з суседняга Данецка.

Мясцовыя СМІ паведамілі, што пажар мог адбыцца пасля прылёту высокадакладнага набою па складзе БК войска РФ. Пазней апублікавалі фатаграфію, на якой бачна, што недалёка ад месца ўзгарання праходзяць чыгуначныя рэйкі.

Пасля апублікавалі яшчэ адно відэа, знятае з блізкай адлегласці:

відаць магутнае полымя;

побач - непашкоджаныя жылыя дамы ў прыватнай забудове.

У мясцовых пабліках паведамілі аб магчымым месцы ўзгарання - ва Усходнім раёне Макееўкі.

Адзначым, Макееўка - горад-спадарожнік Данецка. За 14 км на захад знаходзіцца Аўдзееўка, якую імкнецца захапіць расейскае камандаванне.

Паводле апошняй справаздачы Генштаба УСУ, менавіта побач з Макееўкай, а таксама паўднёвей, войска РФ штурмуе пазіцыі УСУ. Спробы наступальных дзеянняў праходзяць у кірунку Аўдзееўкі і Вугледара.

Як паведамляў сайт Charter97.org, на Новы год УСУ нанеслі магутны ўдар па жаўнерні расейскіх «мобікаў» у Макееўцы, загінулі сотні акупантаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках