26 красавiка 2024, Пятніца, 16:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байдэн - украінцам: Мы будзем з вамі столькі, колькі спатрэбіцца

2
Байдэн - украінцам: Мы будзем з вамі столькі, колькі спатрэбіцца
ДЖО БАЙДЭН

ЗША аб'ядналі NАТО і стварылі глабальную кааліцыю для падтрымкі Украіны.

ЗША будуць дапамагаць Украіне і падтрымліваць яе столькі, колькі спатрэбіцца. Пра гэта заявіў прэзідэнт ЗША Джо Байдэн 7 лютага падчас штогадовага звароту да Кангрэса, ягоную прамову апублікавала прэс-служба Белага дома.

«Я выступаў з гэтай залы год таму, усяго праз некалькі дзён пасля таго, як [прэзідэнт РФ] Уладзімір Пуцін развязаў сваю жорсткую вайну супраць Украіны. Забойны напад, які выклікае вобразы смерці і разбурэнняў, якія Еўропа панесла падчас Другой сусветнай вайны», - заявіў ён.

Байдэн назваў уварванне «выпрабаваннем стагоддзя для свету і Амерыкі».

«Ці будзем мы бараніць самыя асноўныя прынцыпы? Ці будзем мы бараніць суверэнітэт? Ці будзем мы бараніць права людзей жыць без тыраніі? Ці станем мы на абарону дэмакратыі? Такая абарона важная для нас, таму што яна падтрымлівае мір і прадухіляе з'яўленне патэнцыйных агрэсараў, якія могуць пагражаць нашай бяспецы і росквіту. Праз год мы ведаем адказ. Так, мы будзем. І так, мы зрабілі», - сказаў прэзідэнт.

Паводле ягоных слоў, ЗША аб'ядналі NАТО і стварылі глабальную кааліцыю.

«Мы выступілі супраць пуцінскай агрэсіі. Мы стаялі з украінскім народам. Сёння ўвечары да нас зноў далучылася амбасадарка Украіны ў ЗША [Аксана Маркарава]. Яна прадстаўляе не толькі сваю нацыю, але і мужнасць свайго народа. Амбасадарка, Амерыка адзіная ў нашай падтрымцы вашай краіны. Мы будзем з вамі столькі, колькі спатрэбіцца», - сказаў ён.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках