29 траўня 2023, панядзелак, 11:13
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр адыёзны расейскі прапагандыст Мангушаў

59
Памёр адыёзны расейскі прапагандыст Мангушаў
ІГАР МАНГУШАЎ

Тэрарыст памёр у шпіталі.

Расейскія СМІ паведамляюць аб смерці расейскага прапагандыста Ігара Мангушава, які зладзіў цынічны выступ з «чэрапам абаронцы Марыюпаля».

Тэрарыст у цяжкім стане знаходзіўся ў шпіталі Кадзіеўкі. Са слоў лекараў, акупанту стрэлілі ў патыліцу з блізкай адлегласці зверху пад вуглом 45 градусаў. Куля засела ў мозгу.

Украінскі блогер Дзяніс Казанскі выказаў здагадку, што Мангушава пакаралі смерцю «кадыраўцы».

Тэрарыст узначальваў групоўку «Сурыкаты», якая займалася супрацьдзеяннем украінскім беспілотнікам на фронце.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».