26 красавiка 2024, Пятніца, 19:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуціна «завараць» у бункеры: тры варыянты перавароту ў Крамлі

4
Пуціна «завараць» у бункеры: тры варыянты перавароту ў Крамлі

Прэзідэнту РФ трэба баяцца найбліжэйшага акружэння.

У Крамлі можа адбыцца пераварот, які пацягне змену ўлады ў РФ. Усяго ёсць 3 сцэнары, пры якіх Пуцін можа страціць сваё дыктатарскае крэсла. Пра гэта заявіў расейскі апазіцыянер Генадзь Гудкоў, паведамляе «24 канал».

Сярод асноўных сцэнарыяў вылучаюць наступныя:

пераварот у Крамлі,

вайсковы пераварот,

пераварот унутры краіны ад людзей.

Апазіцыянер зазначыў, што ўсялякі пераварот немагчымы без умяшання сілавікоў. Аднак яны не будуць браць уладу ва ўласныя рукі.

«Я моцна сумняваюся ў вайсковым перавароце, таму што вайскоўцы не ў тым стане, каб кіраваць краінай, у іх гэта не атрымліваецца. Звычайна вайскоўцы імкнуцца не браць уладу ў свае рукі, а імкнуцца быць такой «рухальнай сілай», - сказаў Гудкоў.

Ён не выключае, што зладзіць пераварот можа нібыта хтосьці са старой эліты, хто не ўдзельнічае ў вайне супраць Украіны. Гудкоў мяркуе, што зрынуць Пуціна будзе лягчэй за ўсё ягонаму найбліжэйшаму асяроддзю.

Адхіліць Пуціна можа Патрушаў ці Герасімаў, аднак іншыя расейскія міністры на гэта могуць не пагадзіцца, кажа Гудкоў. Апазіцыянер не верыць у магчымасць перадачы ўлады пры жыцці расейскага дыктатара.

«Такі варыянт быў бы нядрэнны, на нейкі перыяд пад кантролем Захаду ў абмен на зняцце ці паслабленне санкцый. Тады б маглі адхіліць Пуціна і сфармаваць новы ўрад», - кажа апазіцыянер.

Пераварот унутры краіны таксама, хутчэй за ўсё, не прынясе выніку, мяркун Гудкоў. Усё праз тое, што ў РФ мала людзей з актыўнай палітычнай пазіцыяй, якія не баяцца пра гэта казаць.

«Яны ў цэлым актыўныя, але ў іх няма розуму і лідара. Гэтыя патрыёты могуць на кароткі час узяць уладу ў Расеі і давесці краіну да «інфарктнага стану», але на гэтым яны і скончаць, таму што не змогуць пракарміць народ», - растлумачыў Гудкоў.

Гудкоў адзначыў, што Пуціну трэба баяцца ўласнай эліты і найбліжэйшага атачэння.

«І ён гэта разумее і робіць усё, каб Свае яго не дасталі і не «заварылі» дзверы бункера на час, каб перафарматаваць уладу», - дадаў ён.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках