Памёр муж беларускі, якая пацярпела ад землятрусу ў Турцыі
7- 8.02.2023, 11:50
- 15,880

Пошукі яе сына працягваюцца.
Муж беларускі Аляксандры Акпінар, якая знікла ў Турцыі пасля землятрусу, сёння раніцай памёр, Кемаль памёр у сераду, паведаміла сястра Аляксандры Марыя ў сваім Instagram.
Сама Аляксандра знаходзіцца ў лякарні. Інфармацыі аб іх маленькім сыне ўсё яшчэ няма.
Нагадаем, 6 лютага сям'я знікла ў горадзе Хатай, адным з найбольш пацярпелых ад землятрусу. Яны не выходзілі на сувязь. Праз некаторы час муж Аляксандры знайшоўся ў шпіталі з паламанай нагой.

Землятрус на паўднёвым усходзе Турцыі адбыўся 6 лютага, яго магнітуда - 7,7 бала. Пасля былі дзясяткі аўтатэршокаў. Падземныя штуршкі прывялі да шматлікіх ахвяр і ў Сірыі, лік ідзе на тысячы загінулых. Апошні раз такі магутны землятрус быў у Турцыі амаль сто гадоў таму, у 1939 годзе.