Няма сувязі з чатырма беларусамі, якія пражываюць у Турцыі
2- 8.02.2023, 12:33
- 5,186

Адна жанчына знаходзіцца ў шпіталі.
У раёнах Турцыі, якія пацярпелі ад землятрусу, пражываюць 53 беларусы.
Пасля землятрусу пяць з іх не выходзілі на сувязь. Сёння з адной са зніклых удалося звязацца. Жанчына, як паведаміла пасольства Беларусі ў Турцыі, знаходзіцца ў лякарні.
«Абзвоньвалі, каб атрымаць інфармацыю пра іх месцазнаходжанне, стан здароўя і магчымыя наступствы ад землятрусаў. Па выніках гэтай працы сапраўды два паўналетнія і тры непаўналетнія грамадзяніны Беларусі не выйшлі на сувязь», — распавёў першы сакратар амбасады Беларусі ў Турцыі Сяргей Шынкевіч.
Паводле афіцыйных звестак, у выніку землятрусу ў Турцыі і Сірыі загінулі больш за дзевяць тысяч чалавек. Колькасць ахвяр павялічваецца, надзей знайсці тых, хто выжыў, усё менш.
Раней сайт Charter97.org паведамляў, што падчас землятрусу ў Турцыі загінуў муж беларускі.