19 красавiка 2024, Пятніца, 6:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Багі вайны»: ударная падборка працы ўкраінскай артылерыі

1
«Багі вайны»: ударная падборка працы ўкраінскай артылерыі

Акупантаў не ратуе ні браня, ні маскіроўка.

У пачатку ўварвання РФ ва Украіну амерыканскія і брытанскія ПТРК NLAW і Javelin, а таксама ўкраінская распрацоўка «Стугна», адыгралі ключавую ролю ў абароне краіны. Але ў апошнія месяцы адной з галоўных ударных сіл украінскага войска стала артылерыя.

Увесну 2022 года УСУ атрымалі польскія артылерыйскія гаўбіцы Krab, амерыканскія САУ M109A3GN, французскія «CAESAR» і славацкія ShKH Zuzana 2.

Колькасная перавага расейскага войска ў тэхніцы нівеліруецца дакладнай стральбой заходніх гармат, якімі кіруюць навучаныя паводле стандартаў NATO ўкраінскія байцы.

Сайт Charter97.org сабраў самыя яскравыя відэа працы ўкраінскіх артылерыстаў.

«Чэмпіён» у адлёце вежы

У 2022-м годзе расейскія СМІ пісалі, што САУ 2С7 «Півоня» з'яўляецца самай магутнай самаходнай артылерыйскай устаноўкай у свеце. У сваю чаргу ўкраінскія воіны паказалі, як яна разрываецца ад трапляння высокадакладнага набоя. Відэа знятае ў Херсонскай вобласці.

Найноўшы расейскі танк Т-90АМ «Прарыў» быў падарваны з першага стрэлу, а пасля - дагарэў. Экспартны кошт такога танка складае блізу 2,5 млн даляраў, а кошт самай мадэрнізаванай версіі даходзіць да 4,3 млн даляраў.

Дзякуючы ўкраінскай артылерыі ў расейскіх танкаў з'явіўся новы «чэмпіён» у адлёце вежы.

У Херсонскай вобласці ўкраінскія артылерысты наўпроставым трапляннем знішчылі варожы ЗРК «Тор».

Артылерысты 57-й матарызаванай брыгады УСУ трапнымі стрэламі знішчылі два танкі ворага.

На Херсонскім кірунку абаронцы Украіны распляжылі тэхніку акупантаў кіраваным 155-мм набоем Excalibur. Весці ім агонь можна з усякай сучаснай артылерыйскай сістэмы стандарту NATO. Напрыклад, з амерыканскай гаўбіцы M777 або французскай CAESAR.

Апошні «палёт» расейскага танкіста пасля трапляння ў яго машыну набоя трапіў на відэа. Трапнасцю вызначыліся артылерысты белацаркоўскай 72-й АМБр імя «Чорных Запарожцаў».

Перарваны пікнік

44-я асобная артылерыйская брыгада УСУ ля горада Гуляйполя прымусіла расейскіх марпехаў уцякаць са сваіх пазіцый.

Байцы дэсантна-штурмавых войскаў і артылерысты УСУ знішчылі падраздзяленне расейцаў, якое паўзло па полі.

Украінскія артылерысты знішчаюць ворага нават у акопах. Відэа запісанае пад Бахмутам.

Украінскія артылерысты трапна ўдарылі па пазіцыях варожага пяхотнага падраздзялення паблізу Бахмута.

Расейцы пастанавілі зрабіць сабе «пікнік» на прыродзе ў маляўнічым украінскім лесе. З дапамогай аэравыведкі артылерысты 54-й асобнай механізаванай брыгады УСУ знішчылі ворага.

Украінскія байцы з дапамогай артылерыі атакавалі групу акупантаў, якая рухалася па дарозе ў акупаваным населеным пункце. На 28 секундзе запісу бачна, як выбухная хваля выносіць на вялікую вышыню нешта падобнае на цела ліквідаванага акупанта.

Акупантам не дапамагаюць ні маскіроўка, ні акопы. На відэа ніжэй відаць, як артылерысты адной з асобных аэрамабільных брыгад Дэсантна-штурмавых войскаў УСУ знішчылі асабовы склад і боекамплект расейцаў на поўдні Украіны.

Украінскія байцы выявілі групу расейскіх салдат, якія спрабавалі замаскавацца на прыватным падворку. Чым гэта скончылася, можна ўбачыць на наступным відэа.

«Разукамплектоўка» абсталяваных пазіцый

Грандыёзны выбух знішчыў камандны пункт войска РФ. Удар нанеслі артылерысты брыгады імя Рыцараў Зімовага Паходу.

Байцы Нацгвардыі ўдарылі па казармах «Вагнера» пад Бахмутам. Узвод акупантаў амаль цалкам быў знішчаны.

Расейцы размясціліся ў доме адной з захопленых вёсак. Там жа яны складавалі боекамплект. Сітуацыяй пісьменна скарысталіся артылерысты 56-й асобнай мотапяхотнай Марыупальскай брыгады Узброеных сіл Украіны. Звышмагутны выбух патрапіў на відэа.

Пад Бахмутам Данецкай вобласці артылерысты Узброеных сіл Украіны знішчылі ўзводны апорны пункт расейскіх акупантаў.

Начная карэкціроўка агню ад аэравыведкі добраахвотніцкага падраздзялення «Хартыя» ўдала дапоўненая работай сумежнай артылерыі на Бахмуцкім накірунку.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках