19 красавiка 2024, Пятніца, 3:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што ні дзень, то праблемы для Расеі

12
Што ні дзень, то праблемы для Расеі
Барыслаў Бяроза

Санкцыі пакінуць расейцаў без смятаны і прывядуць да дэфіцыту каўбас і сасісак.

У РФ што ні дзень, то навіна аб праблемах, якія з'явіліся праз тое, што Расея напала на Украіну. Пасля таго, як высветлілася, што праз адсутнасць заходніх заквасак расейцы застануцца без смятаны, цяпер у РФ утварыўся дэфіцыт абалонкі для выпуску каўбас і сасісак.

Гэта звязанае з санкцыямі ЕЗ, уведзенымі за ўварванне Расеі ва Украіну. Плёнка для мясной прадукцыі пастаўлялася з сямі найбуйнейшых замежных заводаў, якія ўвялі санкцыі супраць РФ. Сярод іх - бельгійскі вытворца ViskoTeepak, нямецкі Walsroder і іншыя.

Праз бязвыхаднасць Расея наважыла купляць праз пасярэднікаў. Атрымалася даражэй, і дастаўка выходзіць даўжэйшай. Цяпер тэрмін дастаўкі дасягае 10 месяцаў - сыравіну прывозяць з Кітая па папярэдняй аплаце або па паралельным імпарце. Вытворцы змушаныя запасацца гэтым таварам амаль на год наперад, праз што іх выдаткі выраслі на 25-70%. Але аб'ёму дастаткова не ўсім. Адпаведна, і каўбаса падаражэла.

Паводле інфармацыі саюза, сервелат і сыравэнджаныя каўбасы на 90% спакаваныя ў яе. На расейскіх прадпрыемствах такая плёнка не вырабляецца.

На гэтым фоне інфармацыя аб тым, што з расейскіх аптэк зніклі 2400 найменняў лекаў, успрымаецца як штодзённасць. А прычына ў тым, што скарачэнне паставак імпартных прэпаратаў пасля пачатку вайны ва Украіне, а таксама праблемы з унутранай вытворчасцю праз адсутнасць імпартных кампанентаў ударылі па асартыменце расейскіх аптэк. Сінтэзаваць кампаненты ў Расеі не могуць. Няма абсталявання і тэхналогій.

І вельмі хочацца звярнуць увагу расейцаў, што да 24 лютага 2022 года ў іх гэтых праблем не было.

Пытанне пра …бала не задаю. І так усё бачна.

Барыслаў Бяроза, «Фэйсбук»

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках