Чэргі на выезд з Беларусі зноў растуць
2- 8.02.2023, 18:32
- 8,678

Актуальная сітуацыя на мяжы.
На выезд з Беларусі зноў растуць чэргі. У пунктах пропуску назіраецца вялікая колькасць як легкавога, так і з грузавога транспарту.
Найбольшая колькасць транспарту фіксуецца на ўезд у Польшчу, паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі.
Згодна са звесткамі на афіцыйным сайце ўстановы, на стан серады ў чэргах на выезд грузавога транспарту з тэрыторыі Беларусі ў Польшчу стаіць больш за 200 фураў і больш за 230 легкавых аўтамабіляў.