Джонсан заклікаў Брытанію даць знішчальнікі Украіне
4- 8.02.2023, 19:23
- 7,710

У Лондана ёсць 100 «Тайфунаў».
Былы прэм'ер-міністр Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан заклікаў краіну даць Украіне знішчальнікі і танкі, бо яны неабходныя для перамогі над расейскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным.
Пра гэта піша Sky News.
«У нас ёсць больш за 100 самалётаў “Тайфун”. У нас ёсць больш за 100 танкаў Challenger 2. Найлепшае аднаразовае выкарыстанне любой з гэтых адзінак – гэта выкарыстанне іх цяпер для абароны ўкраінцаў – не ў апошнюю чаргу таму, што так мы гарантуем нашу ўласную доўгатэрміновую бяспеку», – заявіў Джонсан.
Паводле словаў былога прэм'ера, дапамога Украіне дапаможа адсунуць расейскага дыктатара і зробіць свет больш бяспечным.
«Цяпер самы час даць ім тое, што ім трэба, каб закончыць працу», – дадаў ён.