20 красавiка 2024, Субота, 11:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі сакрэтны спадарожнік, за якім сачылі ЗША, разбурыўся з невядомых прычынаў

21
Расейскі сакрэтны спадарожнік, за якім сачылі ЗША, разбурыўся з невядомых прычынаў
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Пра гэта паведамілі Касмічныя сілы ЗША.

Расейскі сакрэтны спадарожнік пад назвай «Космас-2499» у выніку аварыі распаўся на часткі. Пра гэта 7 лютага са спасылкай на прадстаўнікоў Касмічных сілаў ЗША паведамляе Space.

Паводле звестак выдання, аварыя адбылася на вышыні прыкладна 1169 км над паверхняй Зямлі.

У выніку ў калязямной прасторы ўтварылася воблака з 85 аскепкаў, якія патэнцыйна небяспечныя для іншых арбітальных апаратаў, у тым ліку і Міжнароднай касмічнай станцыі. Праз вялікую вышыню аскепкі не могуць згарэць у атмасферы і яшчэ доўга будуць лятаць у космасе, гаворыцца ў артыкуле.

Амерыканскія спецыялісты не прыйшлі да адзінай думкі, якую задачу выконваў расейскі апарат. Паводле словаў эксперта Анатоля Зака, ён быў адпраўлены на калязямную арбіту разам з трыма іншымі вайсковымі спадарожнікамі РФ.

Назіраючы за ім з 2014 года, амерыканскія вайскоўцы зафіксавалі неаднаразовае яго набліжэнне да іншых расейскіх спадарожнікаў. Эксперты выказалі здагадку, што яны выконваюць місію праверкі новай тэхналогіі ў космасе. Гэтая тэхналогія, магчыма, складаецца ў тым, што спадарожнікі могуць пераследаваць іншыя апараты, а таксама пры неабходнасці выводзіць іх са строю, піша Space.

18-я эскадрылля касмічнай абароны (SDS) Касмічных сілаў ЗША, якая адсочвае штучныя аб'екты на арбіце, напісала 7 лютага ў Twitter, што «Космас-2499» разбурыўся яшчэ ў ноч на 3 студзеня.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках