16 красавiка 2024, aўторак, 22:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ці можна ў Беларусі вырабляць самагонку і рабіць настойкі дома не для продажу?

31
Ці можна ў Беларусі вырабляць самагонку і рабіць настойкі дома не для продажу?

Названы шэраг умоў.

Нелегальна варыць самагонку нельга - за гэта дадуць штраф. А вось выраб хатніх настоек не забаронены, але толькі з набытага ў краме алкаголю. Пра гэта выданню «Наш край» паведаміў старшы інспектар Баранавіцкага ГАУС Дзмітрый Мізгер.

Адказваючы на пытанне, ці можна варыць самагонку або рабіць моцныя настойкі на зёлках для ўласнага ўжывання, ён расказаў, што ўвогуле вырабляць моцныя трункі ў хатніх варунках забаронена — гэта датычыцца перш за ўсё самагону.

Што да настоек і налівак, то іх не забараняецца рабіць і дома, аднак сыравіну - зёлкі, ягады і садавіну - можна заліваць толькі набытым у краме алкаголем, але не самагонкай.

У адваротным выпадку пагражае адміністрацыйная адказнасць паводле арт.13.27 КоАП: штраф да пяці базавых адзінак (185 рублёў) з канфіскацыяй напояў, сыравіны і самагонных апаратаў. У выпадку паўторнага парушэння на працягу года або вырабе больш за 5 літраў самагонкі або больш за 30 літраў самагоннай брагі пагражае штраф да трыццаці базавых адзінак (1110 рублёў) зноў жа з канфіскацыяй.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках