8 траўня 2024, Серада, 7:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ запатрабаваў ад еўрапейскіх банкаў сысці з Расеі

10
ЕЗ запатрабаваў ад еўрапейскіх банкаў сысці з Расеі

Усякімі спосабамі.

Еўрапейскі цэнтрабанк узмацняе ціск на банкі зоны еўра, патрабуючы, каб яны спынілі бізнэс у Расеі, піша Financial Times.

Нягледзячы на тое, што "акно" для выхаду з расейскага рынку звужаецца, а ўсякія ўгоды продажу банкавага бізнэсу забароненыя без ухвалы Крамля, ЕЦБ вітае "ўсялякія крокі" банкаў для адыходу з РФ, заявіў у сераду дырэктар нагляду рэгулятара Андрэа Энрыа.

"Вядома, мы чынім ціск на банкі, з тым каб яны актыўна кіравалі сваімі рызыкамі, звязанымі з Расеяй", – падкрэсліў ён, дадаўшы, што "ўсякая магчымасць" пакінуць РФ будзе "прывабнай" з рэгулятарнага пункту гледжання.

З 45 заходніх банкаў, якія працавалі ў Расеі да пачатку вайны, толькі адзінкі змаглі пакінуць рынак, прычым з вялікімі стратамі. Прадаць бізнэс, напрыклад, здалела французская група Societe Generale. Яе Росбанк дастаўся мільярдэру Уладзіміру Патаніну, які неадкладна апынуўся ў санкцыйных спісах Вялікай Брытаніі, пасля чаго і сам банк быў адцяты ад аперацый у фунтах і клірынгавай сістэмы Clearstream.

Пры гэтым два найбуйнейшыя еўрапейскія банкі ў РФ - Райфайзэнбанк і «Юнікрэдыт» - працуюць далей. Захоўваючы доступ да сістэмы SWIFT, яны застаюцца аднымі з астатніх "вокнаў у свет" для расейцаў, якія жадаюць вывесці грошы з краіны.

Райфайзэнбанк абслугоўвае 4,2 млн расейскіх кліентаў і трымае ў РФ актывы на 28 млрд еўраў. Юнікрэдыт мае 2 млн кліентаў. Абодва банкі знаходзяцца пад дырэктыўым наглядам ЕЦБ, і ў "Юнікрэдыт" ужо ўзніклі "супярэчнасці" з рэгулятарам, якія патрабуюць, каб банк пакінуў Расею, апавядалі даўней дасведчаныя крыніцы FT.

Паводле іхніх слоў, перамовы пра магчымы продаж бізнэсу заходніх банкаў ускладняюцца тым, што на іх квапяць блізкія Крамлю бізнэсоўцы.

"Ёсць некалькі вельмі ўплывовых расейцаў, якія маюць шчыльныя сувязі з Крамлём, якія спрабуюць выкарыстоўваць свой уплыў, каб забраць гэтыя арганізацыі ў замежнікаў, якія ўцякаюць", – расказаў удзельнік перамоў пра продаж актываў заходняга банка ў Расеі.

"Сітуацыя вельмі нестабільная, і правілы сапраўды незразумелыя", – адзначыла партнёрка юрыдычнай фірмы Dechert Лаўра Бранк. Паводле ейных слоў, работа над угодамі ідзе штодзень, але "гэта становіцца ўсё больш і больш складанай задачай".

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін 5 жніўня падпісаў указ, які дэ-факта забараніў замежным банкам адыходзіць з Расеі. Згодна з дакументам, каб пазбавіцца ад дзелі, нерэзідэнтам спатрэбіцца атрымліваць спецыяльны дазвол прэзідэнта, а без яго ўгоды будуць уважаць за "нікчэмныя". Новыя ўладальнікі, якія набылі банк без "візы" Крамля, будуць пазбаўленыя "правоў, прадугледжаных заканадаўствам" РФ.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках