3 траўня 2024, Пятніца, 19:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прыгожын заявіў аб спыненні вярбоўкі зняволеных у ПВК «Вагнера»

13
Прыгожын заявіў аб спыненні вярбоўкі зняволеных у ПВК «Вагнера»

На верхавода наймітаў націснулі з Крамля?

Заснавальнік ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын заявіў, што набор зняволеных у кампанію спынены. Пра гэта паведамляе ягоная прэс-служба.

«Так, сапраўды, гэта так. Набор зняволеных у ПВК «Вагнер» цалкам спынены. Перад тымі, хто ў нас зараз працуе, усе абавязацельствы выконваюцца», - паведаміў Прыгожын.

Нагадаем, з пачатку ўварвання Расеі ва Украіну Яўген Прыгожын з «кухара Пуціна» ператварыўся ў аднаго з «рухавікоў» гэтай вайны. Бізнэсовец асабіста прыязджаў вербаваць асуджаных для ўдзелу ў вайне, выступаў перад імі і расказваў, на якіх умовах яны могуць пайсці ваяваць. Тым, хто загіне на вайне, абяцалі годнае пахаванне. Тым, хто адваяваў паўгода, абяцалі памілаванне, ахвотным — далейшую працу ў ПВК. Ён таксама перастаў адмаўляць сваю прыналежнасць да ПВК «Вагнер» і актыўна каментуе яе дзеянні.

Са звестак кіраўніцы дабрачыннага фонду «Русь сидящая» Вольгі Раманавай, былі завербаваныя блізу 50 тысяч зняволеных. Паводле ейных звестак, у зоне ваенных дзеянняў засталіся толькі 10 тысяч з іх - астатнія або загінулі, або ўцяклі.

Як паведамляў сайт Charter97.org, паміж Пуціным і «Вагнерам» пачаўся канфлікт, які набліжаецца да апагею.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках