4 траўня 2024, Субота, 0:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўніца Еўрапарламента выступіла за перадачу Украіне самалётаў і дальнабойных ракет

Кіраўніца Еўрапарламента выступіла за перадачу Украіне самалётаў і дальнабойных ракет
РАБЕРТА МЕТСОЛА

Заява была зробленая падчас візіту Зяленскага ў Брусэль.

Кіраўніца Еўрапейскага парламента Раберта Метцола выступіла за перадачу Украіне авіяцыі і дальнабойных ракет.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на выступ Метцолы ў Еўрапарламенце.

«Мы ведаем, якую ахвяру панёс ваш народ дзеля Еўропы, і мы павінны ўшанаваць гэта не толькі словамі, але і дзеяннямі», - сказала яна.

Кіраўніца Еўрапейскага парламента дадала, што еўрапейская дапамога Украіне павінна ўключаць «рэактыўныя самалёты, якія вам патрэбныя, каб абараніць свабоду, якую многія ўспрымаюць як належнае».

Як паведамляў сайт Charter97.org, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сёння выступіў у Еўрапейскім парламенце.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках