4 траўня 2024, Субота, 0:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі дзякуе новым лідарам Еўропы

2
Зяленскі дзякуе новым лідарам Еўропы

Яны робяць тое, што папярэднікі не змаглі.

У час сённяшняга выступу ў Еўрапарламенце Уладзімір Зяленскі выказаў падзяку цяперашнім лідарам краін Еўропы, якія надаюць Украіне беспрэцэдэнтную падтрымку.

«Сёння на паседжанні Еўрапейскай рады я буду мець магчымасць падзякаваць асабіста кіраўнікам дзяржаў, урадам Еўропы, чые пастановы за гэты год дазволілі сапраўды нашаму кантыненту зрабіць тое, што папярэдняя хваля лідараў уважала за немагчымае.

Еўропа нарэшце вызваляецца ад разбуральнай залежнасці ад расейскага выкапнёвага паліва, Еўропа ачышчаецца ад карупцыйнага ўплыву расейскага алігархічнага бізнэсу, Еўропа абараняецца ад інфільтрацыі агентаў расейскіх спецслужбаў, якія разглядалі Еўропу ўжо нават як месца для палявання за апанентамі расейскай дыктатуры.

Упершыню ў сваёй гісторыі ЕЗ надае вайсковую дапамогу такога маштабу і ўпершыню ў гісторыі рыхтуе, я веру, станоўчую адзнаку ўнутраным рэформам у еўрапейскай краіне, якая абараняецца ў гэтай татальнай вайне, і адначасова, ваюючы, мадэрнізуе свае інстытуты.

Мы набліжаемся да Еўразвяза. Украіна будзе сябрам Еўразвяза. Украіна, якая перамагае, - чальцом Еўразвязу, які перамагае», — заявіў прэзідэнт Украіны.

Як пісаў сайт Charter97.org, з'яўленне Зяленскага ў зале пасяджэнняў Еўрапарламента сустрэлі магутнай авацыяй і воклічамі «Слава Украіне!».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках