4 траўня 2024, Субота, 1:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знішчэнне расейскага «Тэрмінатара» ўпершыню паказалі на відэа

18
Знішчэнне расейскага «Тэрмінатара» ўпершыню паказалі на відэа

Унікальныя кадры ўдару УСУ па рэдкай тэхніцы ворага.

Як паведамляў сайт Charter97.org, украінскія ваяры знішчылі найноўшую расейскую баявую машыну падтрымкі танкаў «Тэрмінатар».

Гэта першае зафіксаванае знішчэнне такой бронемашыны.

Пазней з'явіўся першы відэазапіс удару УСУ па ўнікальнай тэхніцы ворага. На запісе, апублікаваным у сацсетках «Тэрмінатар» выбухае пасля артылерыйскага нападу на яго.

Да ведама: БМПТ «Тэрмінатар» – расейская баявая машына агнявой падтрымкі. Баявая машына, прызначаная для дзеяння ў складзе танкавых фармаванняў з мэтай паразы танканебяспечных сродкаў ворага - для эфектыўнага знішчэння жывой сілы, якая мела гранатамёты, супрацьтанкавыя комплексы, стралковую зброю; ёсць магчымасць паражаць на хаду і з месца танкі, БМП, доты, дзоты і іншыя высокаабароненыя цэлі. Распрацоўка БМПТ «Тэрмінатар» скончылася ў канцы 2006 года.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках