4 траўня 2024, Субота, 1:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The New York Times даведалася, якія самалёты Вялікая Брытанія можа даць Украіне

2
The New York Times даведалася, якія самалёты Вялікая Брытанія можа даць Украіне

Пілотаў УСУ ўжо пачалі навучаць лётаць на заходніх знішчальніках.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас візіту ў Вялікую Брытанію заклікаў перадаць УСУ баявыя самалёты.

Амерыканская газета The New York Times піша, што Лондан мог бы перадаць Украіне Eurofighter Typhoon.

«Таксама невядома, ці ёсць у Брытаніі дастатковая колькасць самалётаў, каб гэта паўплывала на сітуацыю. У краіны ёсць толькі блізу 30 Typhoon старэйшага пакалення, якія маглі б стаць даступнымі, паводле звестак абаронна-выведвальнай кампаніі Janes», - піша выданне.

Аднак прэм'ер-міністр Вялікай Брытаніі Рышы Сунак заявіў, што Брытанія пачне вучыць украінскіх пілотаў лятаць на самалётах стандартаў NATO.

Як пісаў сайт Charter97.org, кіраўніца Еўрапарламента выступіла за перадачу Украіне самалётаў і дальнабойных ракет.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках