19 траўня 2024, Нядзеля, 7:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выпускнікі школ будуць паступаць у каледжы паводле новых правіл

1
Выпускнікі школ будуць паступаць у каледжы паводле новых правіл

Да старту ўступнай кампаніі-2023 засталося некалькі месяцаў.

У Міністэрстве адукацыі расказалі аб новых умовах уступнай кампаніі-2023 у Беларусі. Са слоў начальніка ўправы прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Мінабра Аляксандры Пятровай, некаторыя інавацыі чакаюць тых, хто ў 2023 годзе плануе паступаць у каледжы.

Як адзначыла спецыяліст, сёлета з'явіцца шэраг новых спецыяльнасцей: "фларыстычны дызайн", "распрацоўка і суправаджэнне вэб-рэсурсаў", "фізіка-хімічны аналіз прадуктаў вытворчасці" і шэраг іншых.

- У 2023 годзе мы плануем закрыць падрыхтоўку на 142 прафесіям у асобных установах адукацыі і адкрыць па 136 іншым, каб праз некалькі гадоў задаволіць патрэбы прадпрыемстваў у неабходных рабочых кадрах, - прывяла некаторыя лічбы спецыяліст.

У ходзе уступнай кампаніі прыём дакументаў у каледжы на базе дзявятых і адзінаццатых класаў, а таксама на базе прафесійна-тэхнічнай адукацыі ўпершыню будзе ажыццяўляцца па конкурсу сярэдняга бала дакументаў аб адукацыі.

Што тычыцца творчых спецыяльнасцей, а таксама тых, якія звязаны з фізкультурай і спортам, то тут новаўвядзенняў не прадбачыцца: абітурыентам, як і раней, трэба прайсці шэраг адпаведных профільных экзаменацыйных іспытаў.

Дарэчы, адзначым, што як падкрэсліла Аляксандра Пятрова, у 2023 годзе ўсе ўстановы прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі набылі статус каледжаў, іх цяпер у Беларусі 229.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках