19 траўня 2024, Нядзеля, 10:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МУС Украіны: Падраздзяленні «Гвардыі наступу» амаль сфармаваныя

3
Кіраўнік МУС Украіны: Падраздзяленні «Гвардыі наступу» амаль сфармаваныя

Адбор вельмі цвёрды.

З пачатку лютага 2023-га года 28 тысяч добраахвотнікаў падалі заяўкі на ўступленне ў «Гвардыю наступу» Украіны, але ўзялі далёка не ўсіх. Пра гэта паведаміў міністр унутраных спраў Украіны Ігар Кліменка, піша liga.net.

- Вядома, не ўсё трапляюць у гэтыя падраздзяленні, бо вельмі жорсткі адбор. Вучэнні практычна ўсіх падраздзяленняў мы пачалі ўжо на палігонах нашай краіны. І там не ўсе вытрымліваюць, бо галоўнае - захаваць жыццё і здароўе кожнаму вайскоўцу. Ад гэтага залежыць і паспяховасць выканання баявых аперацый, і стойкасць усяго падраздзялення, - адзначыў Кліменка.

Ён падкрэсліў, што пераважна падраздзяленні ўжо сфармаваныя, і на сённяшні дзень набіраюць дадаткова добраахвотнікаў для фармавання рэзерваў.

Адзначым, што 2 лютага Міністэрства ўнутраных спраў Украіны пачало фармаваць штурмавыя брыгады «Гвардыя наступу», у якія могуць уступаць добраахвотнікі для ўмацавання Сіл абароны Украіны і вызвалення часова акупаваных тэрыторый.

Сярэдні ўзрост кандыдатаў на ўступленне ў брыгады - 33 гады. Жанчыны таксама запісваюцца.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках