Заходнія лідары прывіталі пастанову аб ордары МКС на арышт Пуціна
9- 17.03.2023, 21:53
- 16,630
Гістарычны сігнал дыктатару.
Міністры краінаў Еўропы вітаюць пастанову Міжнароднага крымінальнага суда (МКС) выдаць ордар на арышт прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна.
Міністр замежных справаў Чэхіі Ян Ліпоўскі заявіў, што расейскі дыктатар нясе адказнасць за ваенныя злачынствы.
«Пуцін, несумненна, нясе адказнасць за ваенныя злачынствы, а таксама павінен паўстаць перад судом за злачынства агрэсіі. Я вітаю той факт, што Міжнародны крымінальны суд пагадзіўся выдаць ордар на арышт Пуціна», – заявіў ён.
Putin is undoubtedly responsible for war crimes and should also stand trial for the Crime of Aggression. I welcome the fact that the International Criminal Court (ICC) has agreed to issue an arrest warrant against Putin.
— Jan Lipavský (@JanLipavsky) March 17, 2023
Пастанову Міжнароднага крымінальнага суда выдаць ордар на арышт Пуціна прывітаў і міністр замежных справаў Латвіі Эдгарс Рынкевічс.
«Ніякай беспакаранасці для тых, хто парушае міжнароднае права», – адзначыў ён у Twitter.
I welcome the decision by @IntlCrimCourt to issue arrest warrant for Mr.Putin of Russia, no impunity for those who break the international law https://t.co/jdNGLDFD4U
— Edgars Rinkēvičs (@edgarsrinkevics) March 17, 2023
У пастанове аб выдачы ордара на арышт прэзідэнта Расеі прэм'ер-міністарка Эстоніі Кая Калас бачыць «яшчэ адзін крок да суднага дня».
«Выдаючы першы ордар на арышт Пуціна, МКС пасылае гістарычны сігнал: усе зверствы супраць Украіны з'яўляюцца вынікам злачыннай палітыкі расейскіх лідараў. Нагадваем, што ніхто не мае імунітэту, нават кіраўнікі дзяржаваў. Расейскі рэжым будзе змушаны да адказнасці», – напісала прэм'ер-міністарка Эстоніі ў Twitter.
Step closer to judgement day.
— Kaja Kallas (@kajakallas) March 17, 2023
With first warrant of arrest for #Putin, #ICC sends out historic signal: all atrocities against Ukraine stem from criminal policy of Russian leaders.
Reminder that no-one is immune, not even heads of state. Russian regime will be held accountable. https://t.co/WWddPzuNfd
Узяў да ведання заяву пракурора Міжнароднага крымінальнага суда пра пачатак справы супраць прэзідэнта Пуціна і Марыі Львовай-Бяловай і кіраўнік МЗС Нідэрландаў Вопке Гукстра.
«Нідэрланды падтрымліваюць МКС у ягонай важнай задачы барацьбы з беспакаранасцю за ваенныя злачынствы і злачынствы супраць чалавечнасці. Мы зробім усё магчымае, каб МКС мог бяспечна і незалежна выконваць гэтую складаную задачу», – напісаў Гукстра ў Twitter.
I have taken note of the announcement of #ICC Prosecutor @KarimKhanQC to file cases against President Putin and Maria Lvova-Belova. The Netherlands supports the #ICC in its important task to fight impunity for war crimes and crimes against humanity. 1/2 https://t.co/n03xd7B4DA
— Wopke Hoekstra (@WBHoekstra) March 17, 2023
Міжнародны крымінальны суд у Гаазе ў пятніцу, 17 сакавіка, выдаў ордар на арышт расейскага дыктатара Пуціна, які абвінавачваецца ва ўчыненні ваенных злачынстваў ва Украіне.