18 траўня 2024, Субота, 12:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Падмаскоўі адбыўся буйны пажар на хімзаводзе

3
У Падмаскоўі адбыўся буйны пажар на хімзаводзе

Узгаранню прысвоены трэці ранг складанасці.

У Даўгапрудным Маскоўскай вобласці ўзнік пажар на хімічным заводзе, яму прысвоены трэці ранг складанасці.

Са звестак расСМі, на прадпрыемстве «Тонкі арганічны сінтэз» загарэліся цыстэрны, пацярпеў адзін чалавек.

«Цяпер ёсць інфармацыя, што гарыць ёмістасць з алівай, ёсць адзін пацярпелы, падрабязнасці пакуль удакладняюцца», – паведамілі ў прэс-службе ГУ МНС Маскоўскай вобласці.

Як пазней паведаміў прадстаўнік экстранных службаў, плошча ўзгарання склала 50 квадратных метраў, пажар лакалізаваны. На сайце МНС удакладняецца, што ў тушэнні бяруць удзел пяць адзінак тэхнікі і 19 чалавек.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках