20 красавiка 2024, Субота, 4:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія акупанты тактычна правалілі аперацыю захопу Бахмута

2
Расейскія акупанты тактычна правалілі аперацыю захопу Бахмута

Аб гэтым заявілі ва УСУ.

Спікер Усходняй групоўкі войскаў УСУ Сяргей Чараваты заявіў, што расейскія акупанты тактычна не могуць скончыць аперацыю захопу Бахмута.

З яго слоў, акупанты працягваюць здзяйсняць атакі «па інерцыі», а сённяшнія дзеянні расейцаў пад Бахмутам складана назваць вялікай стратэгічнай наступальнай аперацыяй.

«Цяпер яны, фактычна, тактычна не могуць скончыць аперацыю захопу ўкраінскага раённага цэнтра Бахмут. Так, там вельмі актыўныя баі, яны яшчэ працягваюць на інерцыі чыніць па некалькі дзясяткаў нападаў, але яны нясуць вялізныя страты», - сказаў спікер у эфіры тэлемарафона.

Раней у інтэрв'ю сайту Charter97.org палкоўнік УСУ Пётр Чэрнік распавёў, чаму абарона Бахмута так важная для ўкраінскіх войскаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках