18 траўня 2024, Субота, 23:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Адзін галаву сам сабе прастрэліў»

4
«Адзін галаву сам сабе прастрэліў»

У шэрагах расейскіх акупантаў пачынаюцца суіцыды.

Украінская выведка апублікавала перахоп, у якім расейскі вайсковец распавёў, што адзін з акупантаў прастрэліў сам сабе галаву праз дрэнны маральны стан

Перахоп апублікавала Галоўная ўправа выведкі Мінабароны Украіны.

«Так, сваім жыццём жывём. Вунь, нехта і страляецца, адзін дзяцюк галаву сам сабе прастрэліў. Прыйшоў з патруля, аўтамат узяў на**й, галаву расх**рыў і ўсё», - жаліцца акупант і пацвярджае, што самазабойца проста «не вытрымаў» сітуацыі на фронце.

Ён таксама расказаў, што камандзір схаваў факт самагубства, каб сям'я акупанта атрымала выплату.

«Гэта ў нас камандзір добры яшчэ, справядлівы. Спісаў, як у баі, каб сям'і 5 мільёнаў заплацілі за смерць. За самастрэл жа не заплацяць», - расказаў ён.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках