26 красавiка 2024, Пятніца, 16:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сетка папулярных крамаў збянтэжыла беларусаў «акцыяй»

20
Сетка папулярных крамаў збянтэжыла беларусаў «акцыяй»
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Акцыйны тавар прадаюць даражэй чым звычайна.

Чытач onliner.by Арцём заўважыў у краме акцыю, якая падалася яму не вельмі лагічнай: акцыйны тавар быў даражэйшы за звычайны. Няўжо не павінна быць наадварот? Спыталі ў крамы.

Вось што падлічыў чытач: калі набываць два соусы паасобку за 2,71 і 2,82 рубля, то яны каштавацьмуць 5,53 рубля.

Але калі ўзяць набор з двух соусаў, на цэнніку якога напісана «акцыйная» і запакаваная стужкай з надпісам «акцыя», то атрымаецца, што трэба аддаць 6,14 рубля.

Журналісты звярнуліся па каментар да сеткі ProStore, дзе чытач зафіксаваў такія кошты 12 сакавіка, і атрымалі падрабязны адказ. Каб не заблытацца ў далейшых тлумачэннях:

тавар 1 - гэта соус смятанны з грыбамі Astoria 233 г дой-пак;

тавар 2 - соус сырны Astoria 233 г дой-пак;

тавар 3 — набор акцыйных соусаў «Соус смятанны з грыбамі Astoria 233 г дой-пак + соус сырны Astoria 233 г дой-пак».

У сетцы ProStore растлумачылі, што кошты былі сфармаваныя з улікам нормаў пастановы Савета Міністраў №713 «Аб сістэме рэгулявання коштаў», а таксама правядзення акцыі на тавар 1 і тавар 2 адначасова з адсутнасцю акцыі на тавар 3.

- Тавары 1-3 з'яўляюцца прадметам рэгулявання пастановы, максімальная гандлёвая надбаўка на названыя тавары можа складаць не больш за 30%.

Разам з тым згодна з часткай 3 пункта 16 пастановы: у далейшым суб'екты гандлю, якія ажыццяўляюць раздробны гандаль, маюць права праводзіць даацэнку рэшткаў спажывецкіх тавараў да ўзроўню адпускных коштаў новых паступленняў такіх жа тавараў. Пры гэтым раздробныя цэны фармуюцца імі шляхам выкарыстання максімальнай гандлёвай (з улікам аптовай) надбаўкі да даацэненых адпускных цэн.

Іншымі словамі, новы раздробны кошт тавару ўзнікае ў момант яго прыходу да суб'екта раздробнага гандлю ад пастаўшчыка такога тавару (як у бок павелічэння, так і памяншэння), пры гэтым асноўным абавязкам суб'ектаў раздробнага гандлю з'яўляецца выкананне патрабавання пастановы.

Гэта значыць, суб'екты раздробнага гандлю абавязаныя памяншаць кошт услед за коштамі, якія былі зніжаныя пастаўшчыкамі такіх тавараў, бо ў адваротным выпадку суб'ект раздробнага гандлю перавысіць суму ўстаноўленай гранічнай гандлёвай надбаўкі.

У гэтым выпадку соусы, якія прадаюцца асобна, паступілі ад пастаўшчыка зніжаным коштам, тым часам новых паступленняў набораў не было, таму іх кошт заставаўся ранейшым. Адгэтуль і сітуацыя, калі два прадукты паасобку можна было купіць танней, чым набор.

- Кошт тавару 3 быў сфармаваны згодна з нормамі пастановы, г.зн., да цаны пастаўшчыка была ўжытая гандлёвая надбаўка ў межах норм, устаноўленых пастановай.

У далейшым супольна з пастаўшчыком тавараў 1—2 была ўзгодненая акцыя на такія тавары са зніжэннем іх кошту. Тавары 1—2 паступілі 09.03.2023 зніжаным коштам ад пастаўшчыка, як вынік 09.03.2023 былі сфармаваныя раздробныя кошты тавараў 1—2, якія і паказаныя на фота.

У той жа час, паколькі ў перыяд з 09.03.2023 да 12.03.2023 новых паступленняў тавару 3 не было, яго кошт застаўся ранейшым.

У сілу названых абставін мы былі абавязаныя знізіць кошты тавараў 1—2, і ў той жа час у сілу адсутнасці новых прыходаў тавару 3 яго кошт застаўся даакцыйным.

Расейскіх школьнікаў пачнуць вучыць афрыканскім мовам

Выкладаць будуць суахілі і амхарскую.

У расейскіх школах пачынаюць выкладаць афрыканскія мовы суахілі і амхарскую. Пра гэта заявіў дырэктар Інстытута краін Азіі і Афрыкі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта Аляксей Маслаў на Міжнароднай парламенцкай канферэнцыі «Расея - Афрыка», словы якога прыводзіць ТАСС.

Маслаў адзначыў, што гэта дадатковыя мовы, якія раней не выкладаліся ні ў Расеі, ні ў Савецкім Саюзе. «У нас рыхтуецца новае пакаленне людзей, здольных разумець менталітэт і асноўныя мадэлі развіцця Афрыкі і разумець, што Афрыка - гэта не проста вялікі і адзіны кантынент. Ёсць розныя рэгіёны з рознымі эканамічнымі і палітычнымі традыцыямі», - дадаў ён.

Са слоў Маслава, у інстытуце адраджаецца выкладанне шэрагу моў, якія раней практычна зніклі. Цяпер актыўна выкладаюцца таксама ёруба, самалійская, зулу і многія іншыя мовы.

На фоне разрыву стасункаў Расеі з заходнімі краінамі праз вайну ва Украіне ў Дзярждуме ў снежні 2022 года ўзнікла ідэя замяніць ангельскую мову ў школах на кітайскую, піша The Moscow Times.

Прапанову выказаў член думскага камітэта бяспекі і супрацьдзеяння карупцыі Бійсултан Хамзаеў. Ён мяркуе, што кітайскую мову трэба інтэграваць у школьную праграму «абавязковым чынам». Дэпутат дадаў, што Кітай і арабскія краіны сталі больш адкрытымі да Расеі, чым заходнія, таму з улікам сітуацыі ў свеце трэба змяніць і выкладанне моў у школах.

Кіраўніца камітэта Дзярждумы па асвеце Вольга Казакова заўважыла, што школьную праграму нельга мяняць у залежнасці ад палітычнай кан'юнктуры. Яна заклікала не змагацца з ангельскай мовай праз палітычную сітуацыю і не ўводзіць кітайскую мову ў школьную праграму адразу ж, бо гэта патрабуе падрыхтоўкі цэлай сістэмы, якая ўключае метадычныя матэрыялы, падручнікі і іншае.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках