Штукі пападдзі
10- АЛЯКСАНДР НЯЎЗОРАЎ
- 20.03.2023, 17:26
- 22,270

У суўдзельніцы Пуціна ёсць свой «бізнэс».
Разам з Пуціным паводле абвінавачання ў крадзяжы дзяцей ідзе і «ўпаўнаважаная ў правах дзіцяці пры прэзідэнце» Львова-Бялова.
Вы, напэўна, паленаваліся азнаёміцца з падрабязнасцямі яе бізнэсу, а дарма!
Яна, як і яе папярэдніца, таксама шматдзетная пападдзя. І пры гэтым вельмі пранырлівая цётка, якая выдатна маскуе сваю пошласць пад саладжавай маскай праваслаўнай фанатычкі. Але ў рэчаіснасці, без саладжавай маскі, гэта істота - тая яшчэ хітрая пападдзя.
Яна заўсёды віртуозна карысталася сваім становішчам. Заснавала «прытулак Веранікі» і збірала там інвалідаў-вазочнікаў. Бездапаможных і пакорлівых. Усе дакументы інвалідаў, зразумела, патраплялі ў рукі ўладальніцы прытулку.
Пасля смерці чарговага інваліда высвятляліся пікантныя падрабязнасці. Прынамсі, праз двойчы прапушчаны дыяліз памёр вазочнік Ільмір Валіеў…
Тут і высветлілася, што на яго аформлены крэдыт пад мільён рублёў, пра які не падазраваў ні сам інвалід, ні ягоныя родзічы.
Усе астатнія выхадкі пападдзі - прыкладна ў такім жа ключы.
Аляксандр Няўзораў, t.me