11 траўня 2024, Субота, 3:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўразвяз паставіць Украіне боепрыпасаў на два мільярды еўраў

6
Еўразвяз паставіць Украіне боепрыпасаў на два мільярды еўраў

Міністры замежных справаў і абароны ЕЗ узгаднілі план паставак.

Кіраўнікі міністэрстваў замежных справаў ЕЗ зацвердзілі план пастаўкі Украіне боепрыпасаў на 2 мільярды еўраў, паведамляе zn.ua са спасылкай на AFP.

На мінулым тыдні Еўрапейскі Звяз прыняў пастанову вылучыць дадатковыя два мільярды еўраў фонду, які дапамагае набываць боепрыпасы. Сёння гэтую пастанову пацвердзілі. Супольнае набыццё артылерыйскіх снарадаў для Украіны павінна паскорыць і павялічыць пастаўкі снарадаў, якія, як адзначалі ў Кіеве, тэрмінова неабходныя для барацьбы з Расеяй.

У пятніцу, 17 сакавіка, урады ЕЗ усё яшчэ спрачаліся наконт ключавых дэталяў праз рознагалоссе датычна таго, як павінен працаваць план, і адсутнасць яснасці датычна актуальных узроўняў боепрыпасаў у запасах краінаў ЕЗ. Пасля падпісання пагаднення, як пісаў Reuters, першыя заказы паводле плану могуць быць размешчаныя да канца траўня.

Праўда, паводле звестак The Financial Times, імкненне Еўропы вырабляць зброю для Украіны стрымліваецца праз нястачу выбухоўкі, якая прывядзе да затрымкі намаганняў у павелічэнні вытворчасці снарадаў на цэлыя тры гады. У выданні адзначаюць, што дэфіцытныя пастаўкі пораху, пластычнай выбухоўкі і трацілу прывялі да таго, што прамысловасць не можа хутка задаволіць чаканыя замовы ЕЗ для Украіны, незалежна ад таго, колькі грошай будзе ўкладзена.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках