25 красавiка 2024, Чацвер, 0:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апублікаванае фота гарадзенскага дома, у якім учора «ліквідавалі» замежніка

12
Апублікаванае фота гарадзенскага дома, у якім учора «ліквідавалі» замежніка

Дом знаходзіцца на вуліцы Курчатава.

Фота шматпавярхоўкі з разбітым шклом на адным з паверхаў надрукавала ў сваім тэлеграм-канале выданне Most. Крыніца гэтых фота не ўдакладняецца.

Інфармацыі, што ўчора здарылася ў Гародні ў доме па вуліцы Курчатава, 5, пакуль зусім няшмат.

У відэа, выкладзеным гарадзенскімі прапагандыстамі, жыхары гэтага дома гавораць даволі лаканічна пра тое, што яны самі чулі і бачылі:

«Чулі выбух. Як быццам нешта з даху ўпала такое жалезнае. Потым прыехалі бусы, міліцыя», – расказала жанчына з дзіцем.

Яшчэ адна жанчына, вяртаючыся ў той дзень з касцёла, бачыла ля пад'езда супрацоўнікаў міліцыі.

КДБ учора абмежаваўся гучным паведамленнем, што «падчас правядзення спецыяльных мерапрыемстваў у спыненні дзейнасці асобаў, якія праніклі на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь з мэтай здзяйснення тэрарыстычнай акцыі, 19 сакавіка 2023 г. у Гародні на вул. Курчатава ліквідаваны замежны грамадзянін Л. Гэтая асоба з выкарыстаннем аўтаматычнай зброі і шляхам падрыву баявых гранатаў чыніла ўзброены супраціў байцам спецпадраздзялення КДБ, група “А”».

Таксама ўчора стала вядома пра вялікую колькасць сілавікоў каля дома старшыні Гарадзенскага аблвыканкама. Туды прыехала міліцыя, службы размінавання з сабакамі. Ніякіх афіцыйных каментароў на гэты конт не было.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках