19 красавiка 2024, Пятніца, 6:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанская выведка: Аўдзееўка можа стаць другім Бахмутам

Брытанская выведка: Аўдзееўка можа стаць другім Бахмутам

РФ хоча захапіць Аўдзееўку, каб прадоўжыць забуксавалы штурм Вуглядара.

Праз бесперапынныя спробы расейскага войска акружыць Аўдзееўку каля горада складаецца сітуацыя, падобная да абароны Бахмута, піша ў зводцы брытанская выведка.

Паводле яе звестак, апошнія тры тыдні назіраецца паступовае прасоўванне расейскіх сілаў у раёне Аўдзееўкі, на поўнач ад Данецка. Галоўным чынам у наступе выкарыстоўваюць першы вайсковы корпус самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі», у складзе якога шмат мясцовых жыхароў, якія добра ведаюць лакацыю.

Акрамя таго, Аўдзееўка церпіць ад масаваных ракетных удараў. Так, Расея можа выпускаць да 12 снарадаў за дзень. Акрамя гэтага, для абстрэлаў ужываюць артылерыю і танкі, расказаў кіраўнік гарадской адміністрацыі Віталь Барабаш.

Аўдзееўка знаходзіцца на лініі фронту з 2014 года, горад у значнай ступені разбураны. Брытанская выведка мяркуе, што ключавым месцам для вядзення абароны можа стаць тэрыторыя Аўдзееўскага коксахімічнага завода. Тактычна сітуацыя ў горадзе аналагічная таму, што адбываецца ў Бахмуце: украінскія сілы прадаўжаюць арганізаваную абарону, але іх шляхі забеспячэння знаходзяцца пад усё большай пагрозай таму, што расейскія войскі спрабуюць іх акружыць, дадалі аналітыкі.

Ва УСУ гэтую інфармацыю пацвердзілі. Паводле словаў кіраўніка аб'яднанага прэс-цэнтра сілаў абароны Таўрыцкага кірунку палкоўніка Аляксея Дмітрашкоўскага, расейскія войскі «няспынна спрабуюць акружыць Аўдзееўку». «Я згодны з калегамі з Брытаніі, што Аўдзееўка можа ў найбліжэйшы час стаць другім Бахмутам – гэта так і ёсць», – канстатаваў ён.

Пры гэтым палкоўнік адзначыў, што пры штурме Аўдзееўкі расейцы дзейнічаюць «аднатыпна і прадказальна», атакуючы з адной і той «пасадкі» – у выніку за мінулы дзень імі было страчана «блізу трох ротаў асабовага складу».

Раней ва УСУ паведамлялі, што Расея хоча захапіць Аўдзееўку, каб прадоўжыць забуксавалы штурм Вуглядара, дзе яе войска ўжо «не раз абпальвалася».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках