25 красавiка 2024, Чацвер, 15:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША выправяць Украіне ракеты і снарады на $350 млн

6
ЗША выправяць Украіне ракеты і снарады на $350 млн

Пра гэта паведаміў дзяржсакратар ЗША.

ЗША санкцыянуюць яшчэ адзін пакет ваеннай дапамогі Украіне памерам $ 350 млн. Пра гэта расказаў дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен.

«Гэты пакет ваеннай дапамогі ўключае ў сябе дадатковыя боепрыпасы для вылучаных ЗША HIMARS і гаўбіцаў, якія Украіна выкарыстоўвае для самаабароны, а таксама боепрыпасы для баявых машынаў пяхоты Bradley, ракеты HARM, супрацьтанкавыя сродкі, рачныя катары і іншую тэхніку», – гаворыцца ў заяве Блінкена.

«Мы вітаем больш за 50 краінаў, якія аб'ядналіся дзеля падтрымкі Украіны ў яе абароне суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці», – дадаў ён.

Як сцвярджае Блінкен, толькі Расея можа пакласці канец баявым дзеянням на Украіне. «Пакуль Расея гэтага не зробіць, мы будзем падтрымліваць Украіну столькі, колькі спатрэбіцца», – сцвярджае кіраўнік дзярждэпартамента.

Цяперашні пакет амерыканскага ўзбраення Кіеву стаў 34-м са жніўня 2021 года. З моманту пачатку расейскага ўварвання ЗША падалі Украіне дапамогу памерам блізу $30 млрд.

Раней пра новы раўнд ваеннай падтрымкі Украіны абвясціў Еўразвяз. Блок узгадніў план ваеннай дапамогі на 2 млрд еўраў, у які ўвойдзе перадача мільёна боепрыпасаў для артылерыі УСУ.

Раней улады Украіны заявілі, што ў 2023 годзе ім спатрэбіцца 350 тысячаў снарадаў на месяц, каб стрымаць націск расейскіх войскаў, а таксама пачаць свой контрнаступ пазней сёлета.

«Як мага хутчэй [даць] больш артылерыйскіх боепрыпасаў для Украіны. Гэта было галоўнай тэмай сённяшняга паседжання Рады ЕЗ у замежных справах. Я чакаю хуткага прыняцця важных пастановаў, якія ўмацуюць магчымасці Украіны на полі бою», – напісаў міністр замежных спраапў Украіны Дзмітрый Кулеба ў Twitter.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках