Лукашысты заявілі аб затрыманні аўтамабіля са зброяй і баявымі прыпасамі, які ехаў з Польшчы
49- 21.03.2023, 9:13
- 18,406

Яго нібыта вёз беларус.
Пры правяранні аўтамабіля беларуса, які ехаў з Польшчы, мытнікі нібыта знайшлі «мноства мяшкоў з гільзамі і кулямі, якія былі схаваныя ў сховах».
Арсенал зброі нібыта «знайшоўся і ў яго дома», цяпер мужчыну пагражае крымінальная справа, паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт.
Інцыдэнт адбыўся днямі ў кантрольным пункце "Берасце" на беларуска-польскай мяжы. Там мытнікі нібыта спынілі для надгляду Citroën C4 пад кіраваннем 50-гадовага беларуса, які ехаў з суседняй краіны.
Калі аўтамабіль прасканавалі, усярэдзіне нібы выявілася 20 поліэтыленавых мяшкоў, у якіх знаходзілася 75 кг гільзаў і куль. Мяшкі ў сваю чаргу былі схаваныя ў спецыяльна абсталяваных сховах, у тым ліку ў запасным коле.
Ператрус правялі і на месцы жыхарства мужчыны - там "знайшлі" цэлы арсенал агнястрэльнай зброі і баявых прыпасаў.





Цяпер разглядаецца пытанне аб распачынанні крымінальнай справы.
Даўней прапагандысты заявілі, што ў Горадні падчас затрымання "зліквідавалі" замежніка, які нібыта кідаў гранаты і страляў з аўтамата ў спецвайскоўцаў КДБ.