29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палкоўнік УСУ: Расейская групоўка на Азоўскім узбярэжжы і ў Крыме трапляе ў аперацыйнае атачэнне

4
Палкоўнік УСУ: Расейская групоўка на Азоўскім узбярэжжы і ў Крыме трапляе ў аперацыйнае атачэнне

Украінскае войска рыхтуе дзве наступальныя аперацыі.

Прэзідэнт Чэхіі Пётр Павел заявіў, што Украіна будзе мець толькі адну спробу для вялікага контрнаступу. Для вызвалення ўсёй тэрыторыі краіны за адну наступальную аперацыю УСУ маюць мець больш за мільён набояў, магутную тэхніку і авіяцыю.

Такое меркаванне ў эфіры "24 канала" выказаў вайсковы эксперт, лётчык-інструктар і палкоўнік УСУ ў запасе Раман Світан. Паводле ягоных слоў, улічваючы цяперашнія рэаліі, больш рэальным з'яўляецца вызваленне Украіны за дзве наступальныя аперацыі.

«Адзін маштабны паспяховы контрнаступ УСУ»

Світан выказаў меркаванне, што прэзідэнт Чэхіі меў на ўвазе наступальную аперацыю для выхаду на Растоў-на-Доне з-пад Луганска.

«Калі ён мае на ўвазе адно наступальнае дзеянне для выхаду на Растоў-на-Доне і Таганрог з-пад Луганска. Сватава, Луганск, Сарокіна, а затым на Азоўскае ўзбярэжжа з адсячэннем усёй расейскай групоўкі і знішчэннем Крымскага моста», - сказаў ён.

Вайсковы эксперт адзначыў, што пасля такіх дзеянняў акупацыйнае войска можа апынуцца спачатку ў аперацыйным, а затым - у поўным атачэнні. Такім чынам ужо праз некалькі тыдняў расейцы застануцца без усіх запасаў.

«І гэта будзе натоўп «зялёных чалавечкаў» на тэхніцы, якая не мае паліва, якому няма чым страляць. Гэта значыць, проста металічнае ламачча. З гэтым натоўпам будзе значна прасцей управіцца, выйсці да Керчы і «зачысціць» яе», - заўважыў палкоўнік.

Раман Світан падкрэсліў, што ён вітаў бы такое развіццё падзей, але для вызвалення ўсёй тэрыторыі Украіны за адну наступальную аперацыю УСУ маюць мець больш за мільён набояў, магутную тэхніку і авіяцыю. Але ў выпадку, калі ўсё гэта будзе, абаронцы дадуць рады.

Дзве наступальныя аперацыі УСУ

Світан уважае, што з прычыны цяперашніх акалічнасцяў больш рэальнае вызваленне Украіны за дзве наступальныя аперацыі. Спачатку гэта будзе выхад на Азоўскае ўзбярэжжа і знішчэнне захопнікаў у Запарожжы, Херсоне і Крыме.

«Канечне трэба дайсці да Керчы, «зачысціць» гэты бок, каб у нас не было ў тыле данецкай групоўкі (прадстаўнікоў так званай «ДНР» - «24 канал») і расейцаў», - сказаў вайсковы эксперт.

На думку палкоўніка УСУ, далей, бліжэй да восені, будзе наступл на Данецкую і Луганскую вобласці.

Як перакананы Раман Світан, сваёй заявай Пётр Павел спрабуе пераканаць Захад даць УСУ ўсё неабходнае, каб хутчэй скончыць вайну ва Украіне.

«Ён адназначна праўкраінскі. Павел выдатна ўсё разумее, бо ўсё сваё вайсковае жыццё ўдзельнічаў і планаваў пэўныя працэсы супраць Расеі. Ён ведае, што з расейцамі лепш скончыць раз і назаўжды, а не расцягваць гэта», - кажа ён.

Лётчык-інструктар дадаў, што, напэўна, чэшскі лідэр ківаў: калі б Захад перадаў усё неабходнае ўзбраенне Украіне яшчэ ўлетку 2022 года, то цяпер Украіна ўжо адбудоўвала б свае разбураныя месты.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках