26 красавiка 2024, Пятніца, 18:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Кадэбісты застрэлілі ў Гародні грамадзяніна адной з краін ЕЗ

5
СМІ: Кадэбісты застрэлілі ў Гародні грамадзяніна адной з краін ЕЗ

Інфармацыя мае патрэбу ў праверцы.

Лукашэнкаўская прапаганда не паведамляе ніякіх дэталяў аб здарэнні ў Гародні, дзе ў нядзелю спецслужбісты, магчыма, забілі чалавека. У панядзелак Аляксандр Лукашэнка выклікаў да сябе свайго сына - "адказнага" за "Альфу". Поўнай карціны здарэння да гэтага часу няма.

Стала вядома, што ў той самы дзень Лукашэнка выклікаў да сябе сына Віктара.

"Калі ён на наступны дзень выклікаў да сябе сына, які з'яўляецца кіраўніком міжведамаснага Савета спецыяльных падраздзяленняў, то гэта, як на мяне, сведчыць аб яго жаданні атрымаць аб'ектыўную інфармацыю і ацэнку дзеянняў альфаўцаў не толькі са слоў Церцеля", - сказаў адзін з суразмоўцаў “Нашай Нівы” з вялікім досведам працы ў сілавым блоку.

З неправеранай інфармацыі “Нашай Нівы”, якую мы атрымалі з адной крыніцы, у Гародні «Альфа» забіла грамадзяніна адной з дзяржаў Еўразвязу.

Дыпламат гэтай краіны нібы атрымаў запыт выдання аб магчымым факце гібелі іх грамадзяніна, але, прачытаўшы, пакінуў яго без адказу.

Інфармацыя, што гэты грамадзянін нібыта адбіваўся ад КДБ гранатамі, суразмоўцамі выдання ставіцца пад сумнеў.

Таксама стала вядома, што яшчэ ў нядзелю спецыялістаў у выбуховай справе, а таксама аператыўнікаў шэрагу спецыяльных ведамстваў выклікалі ў Гародні з выходных і нават лісткоў непрацаздольнасці.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках