У Менску пачаўся суд над кіраўніком пула Лукашэнкі
7- 21.03.2023, 10:18
- 13,532

Зміцер Семчанка ў 2020 годзе звольніўся з ОНТ.
У Менску пачаўся суд над былым работнікам ОНТ і кіраўніком "прэзідэнцкага пула" Дзмітрыем Семчанкам, паведаміла БелТА.
Ён абвінавачваецца паводле артыкулу за распальванне нянавісці (ч.1 арт.130 КК). Так Генеральная пракуратура кваліфікавала ягоныя паведамленні ў тэлеграм-каналах.
Семчанка ў 2020 годзе звольніўся з ОНТ. Пасля гэтага ён працаваў прэсавым сакратаром у кампаніі "Белагра". Летась 15 верасня Дзмітрый Семчанка быў затрыманы. Ён атрымаў два адміністрацыйныя арышты паводле артыкулаў аб дробным хуліганстве і распаўсюджванні «экстрэмісцкіх» матэрыялаў. Пасля арышту ён так і не выйшаў на волю.
Зміцер Семчанка прызнаны палітычным вязнем.