20 красавiка 2024, Субота, 15:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баец УСУ расказаў аб сапраўднай сітуацыі ў Бахмуце

Баец УСУ расказаў аб сапраўднай сітуацыі ў Бахмуце

Абаронца горада-цытадэлі зняпраўдзіў расейскія фэйкі.

Украінскія абаронцы не збіраюцца здаваць ворагу цытадэль Бахмут, бо ёсць сілы і рэзервы для паспяховай абароны.

Пра гэта напярэдадні заявіў адзін з украінскіх абаронцаў, які знаходзіцца ў самім горадзе і бярэ актыўны ўдзел у абароне Бахмута.

Паводле ягоных слоў, у Сеціве распаўсюджваецца вельмі шмат непацверджанай і непраўдзівай інфармацыі аб падзеях вакол самога горада, інфармуе "Украіна 365".

Расейскія СМІ часта публікуюць кадры, нібыта УСУ пакідаюць горад, але напраўду сітуацыя зусім іншая. Ва УСУ ёсць рэзерв для паспяховай абароны горада, а таксама палітычная воля, якой не было ў 2014 годзе.

Сапраўды, сітуацыя ў самім горадзе вельмі складаная і байцам УСУ даводзіцца нялёгка, аднак пра здачк горада не можа быць і гаворкі.

Аналітыкі з ISW заяўляюць, што 19 і 20 сакавіка акупанты зладзілі штурм Бахмута. Расейскае войска крыху прасунулася ў раёне вуліцы Карсунскага, каля комплексу «АЗОМ» і паміж Багданаўкай і Хромавым.

«Вагнераўцы» здолелі прасунуцца ў раёне Марыупальскіх могілак на паўднёвым захадзе Бахмута. Са слоў Прыгожына, зараз яго найміты кантралююць 70% горада. 19 сакавіка яны вялі баі ў раёне трасы Т0504 Канстанцінаўка - Часаў Яр - Бахмут.

Шэраг расейскіх СМІ паведаміў аб тым, што «вагнераўцы» ужо вядуць баі ў раёне стадыёна «Аванград», які знаходзіцца за 800 метраў ад будынку гарадской рады. Самі ж расейскія ваенныя блогеры баяцца перспектывы контратакі УСУ ў Бахмуце.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках