10 траўня 2024, Пятніца, 15:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крымінальнікі «Вагнера» з баявым досведам запаўняюць расейскія гарады

6
Крымінальнікі «Вагнера» з баявым досведам запаўняюць расейскія гарады

Брытанская выведка назвала дату, калі сітуацыя стане крытычнай.

Найбліжэйшыя тыдні тысячы расейскіх зняволеных, якія ваявалі за групу «Вагнер», хутчэй за ўсё, будуць памілаваныя і вызваленыя. Яны стануць сур'ёзнай праблемай для жыхароў Расеі.

Пра гэта паведамляе Міністэрства абароны Вялікабрытаніі ў Twitter.

Як адзначаецца ў справаздачы, пік вярбоўкі зняволеных Вагнера прыпаў на восень 2022 года, калі зняволеным прапаноўвалася змякчэнне прысуду пасля шасці месяцаў службы.

Хоць прыкладна палова завербаваных зняволеных, магчыма, была забітая ці параненая, звесткі з Расеі сведчаць аб тым, што група выконвае сваё абяцанне вызваліць тых, хто застаўся ў жывых. Са звестак брытанскай выведкі, пасведчанні, выдадзеныя вызваленым ветэранам "Вагнера", сведчаць, што яны былі зацверджаныя ўказам прэзідэнта Пуціна.

“Цяпер, калі “Вагнеру”, верагодна, забаранілі вербаваць новых зняволеных, гэты зыход пагоршыць кадравыя праблемы. Акрамя таго, раптоўны прыток правапарушальнікаў, часта схільных да гвалту, з нядаўнім і часта траўмаваным баявым досведам, магчыма, стане сур'ёзнай праблемай для расейскага грамадства ваеннага часу”, - адзначаюць у Мінабароны Брытаніі.

У студзені брытанская выведка паведамляла, што колькасць групы "Вагнер" на расейска-ўкраінскім фронце дасягала 50 тысяч чалавек. Часткова група фінансуецца за кошт карупцыі пры дзяржаўных заказах.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках