8 траўня 2024, Серада, 4:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паліна Шарэнда-Панасюк сустракае дзень нараджэння ў карцэры

7
Паліна Шарэнда-Панасюк сустракае дзень нараджэння ў карцэры
Паліна Шарэнда-Панасюк

Палітычная зняволеная трэці год запар сустракае гэты дзень за кратамі.

Сёння - дзень нараджэння палітычнай зняволенай, актывісткі грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Паліны Шарэнда-Панасюк.

Гэта трэці дзень нараджэння запар, які берасцейская Жана Д’арк сустракае за кратамі. Больш за тое, Паліна зараз знаходзіцца ў штрафным ізалятары ў жаночай калоніі №24 «Зарэчча».

Паліна тройчы з канца снежня мінулага года трапляла ў штрафны ізалятар: з 29 снежня 2022 года да 8 студзеня 2023 года, з 13 студзеня да 23 студзеня і 30 дзён запар - з 28 студзеня да 27 лютага. Праз два тыдні пасля апошняга пакарання жанчыну зноў кінулі ў карцар.

«Палон. Прыкладна так выглядае камера штрафнога ізалятара ў жаночай калоніі №24 «Зарэчча». Толькі акно значна меншае, а замест дзённага асвятлення яркая лямпа штучнага святла, якая гарыць удзень і ўночы. Яркае асвятленне, як у аперацыйнай хірурга, рэжа свядомасць як скальпель, а ў тыя некалькі гадзін, якія адведзеныя на сон, не дае забыцца і заснуць, - расказвае пра ўмовы ў калоніі муж палітычнай зняволенай Андрэй Шарэнда. - Нары адкідваюцца на дзень а 6 раніцы. А сядзець на жэрдачцы больш за 15 хвілін немагчыма, пачынае балець спіна. Сцены такія халодныя, што пакрываюцца шэранню і прыхінуцца да іх немагчыма. Да катавання святлом дадаецца холад і голад, праз якія час цягнецца бясконца доўга».

Паліна Шарэнда-Панасюк - актывістка «Еўрапейскай Беларусі» з Берасця. Яна была затрыманая 3 студзеня 2021 года. З таго часу знаходзіцца за кратамі. Асуджаная на тры гады пазбаўлення волі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса Беларусі.

У Паліны двое маленькіх сыноў, якіх зараз выхоўвае бацька за мяжой.

Падтрымаць палітычную зняволеную можна на адрасе: Паліна Сяргееўна Шарэнда-Панасюк, ПК № 24. 247526, вул. Вытворчая, 44, г. п. Зарэчча, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках