FT: Блізкая да Крамля крыніца заявіла аб ператварэнні Расеі ў калонію Кітая
11- 21.03.2023, 15:31
- 11,770

Дзеля працягу вайны Масква гатовая на эканамічную залежнасць ад Пекіна.
Заходняя прэса пачала падводзіць першыя вынікі візіту старшыні КНР Сі Цзіньпіна ў Маскву. Адна з самых заўважных публікацый выйшла ў газеце Financial Times.
Суразмоўца выдання, блізкі да Крамля, паведаміў, нібыта логіка дыскусіі паміж краінамі, якая зараз вядзецца ў галіне эканомікі, зводзіцца да таго, што Расея ператвараецца ў сыравінны прыдатак Кітая.
"Логіка падзей падказвае, што мы цалкам становімся кітайскай рэсурснай калоніяй", – сказаў суразмоўца FT.
“Нашы серверы будуць ад Huawei. Мы станем асноўнымі пастаўшчыкамі ў Кітай усяго. Яны будуць атрымліваць газ з "Сілы Сібіры". Да канца 2023 года юань стане нашай асноўнай гандлёвай валютай”, - растлумачыў ён.
Асіметрычнасць расейска-кітайскіх дачыненняў толькі ўзмацнілася праз уведзеных пасля расейскага ўварвання санкцый, мяркуе старшы навуковы супрацоўнік Міжнароднага інстытута стратэгічных даследаванняў (IISS) Марыя Шагіна.
"Цяжка схаваць той факт, што Расея цяпер малодшы партнёр", – сказала яна FT.
Экспэртка падкрэсліла, што Кітай па-ранейшаму імкнецца дзейнічаць асцярожна, часта пастаўляючы Расеі паўправаднікі праз Турцыю або ААЭ, каб засцерагчы сябе ад рызык санкцый. Вострае запатрабаванне Расеі ў пакупніках энэргарэсурсаў можа быць скарыстанае Кітаем падчас абмеркаванняў у рамках бягучага візіту Сі Цзіньпіна ў Маскву, піша FT.
"Для кітайскага боку гэта можа быць добрай магчымасцю", – сказаў выданню навуковы супрацоўнік Кітайскага цэнтра Ельскай школы права Морыц Рудольф.
Ён адзначыў, што цяпер "Расея больш залежыць ад Кітая", чым у 2014 годзе, калі пасля анэксіі Крыма Масква прапанавала Пекіну пастаўляць газ па "Сіле Сібіры" зніжаным коштам.
Як паведамляў сайт Charter97.org, старшыня КНР Сі Цзіньпін у панядзелак прыбыў у Маскву з трохдзённым візітамa. У першы дзень ён сустрэўся з Пуціным, аднак бакам, здаецца, не ўдалося дасягнуць сур'ёзных прарываў, піша The New York Times.