8 траўня 2024, Серада, 6:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шольц распавёў пра свае тэлефонныя размовы з Пуціным

2
Шольц распавёў пра свае тэлефонныя размовы з Пуціным

Іх размовы, як правіла, доўжыліся амаль паўтары гадзіны.

Канцлер ФРГ Олаф Шольц пры штогадовай сустрэчы выдання Rheinische Post у Дзюсельдорфе распавёў пра свае тэлефонныя перамовы з Уладзімірам Пуціным. Артыкул пераказвае «Радыё Свабода».

Апошні раз Шольц і Пуцін размаўлялі праз тэлефон у снежні мінулага года. Са слоў канцлера, «перамовы ўзгадняліся з хаўруснікамі Нямеччыны і потым выкрышталізоўвалася неабходнасць чарговага абмену меркаваннямі». Шольц растлумачыў: «Гэта не тое каб я пасылаў SMS і пытаў, ці не хочам мы зноў пагаварыць». З яго слоў, для такіх мэт існуе спецыяльнае тэлефоннае злучэнне.

Размовы, як правіла, доўжацца амаль паўтары гадзіны. Са слоў канцлера, часам лідары размаўляюць на нямецкай мове, якой расейскі прэзідэнт добра валодае з часу сваёй службы ў званні афіцэра КДБ у ГДР. Часам Пуцін адмаўляецца ад перакладу на расейскую мову, бо ўжо зразумеў сказанае Шольцам. «Калі гэта падыходзіць», Пуцін гаворыць па-нямецку.

Шольц і Пуцін звяртаюцца адзін да аднаго на «Вы» (французскі прэзідэнт Эмануэль Макрон і Пуцін, напрыклад, маюць стасункі на «ты»). Са слоў Шольца, перамовы, нягледзячы на несупадзенне пазіцый, вядуцца ў ветлівым стылі. Аднак канцлер падкрэсліў, што падчас размоў «абсалютна ясна прагаворваюцца нашы надзвычай розныя пазіцыі ў стаўленні да вайны ва Украіне». Шольц адзначыў: «Я ўвесь час цалкам выразна даю Пуціну зразумець, што толькі Расея нясе адказнасць за вайну. Расея беспадстаўна напала на свайго суседа, каб захапіць сабе часткі Украіны ці ўсю краіну. Гэта фундаментальна парушае еўрапейскі светапарадак».

Канцлер ФРГ Олаф Шольц і прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон імкнуцца падтрымліваць тэлефонны кантакт з Масквой. За гэта яны зазнавалі жорсткую крытыку Кіева.

Раней Шольц заявіў, што «ў кожным выпадку размовы неабходныя». З яго слоў, Пуціну неабходна ўвесь час нагадваць аб меркаванні Захаду наконт «злачыннай вайны Расеі супраць Украіны».

Шольц не сказаў, ці будзе ён падтрымліваць тэлефонны кантакт з Пуціным пасля таго, як у дачыненні да расейскага лідара быў выдадзены ордэр Міжнароднага крымінальнага суда на арышт. Нямеччына прызнае юрысдыкцыю гэтага суда і, са слоў міністра юстыцыі ФРГ, павінна будзе арыштаваць Пуціна, калі расейскі лідар раптам апынецца на яе тэрыторыі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках