25 красавiка 2024, Чацвер, 4:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ: Чарнаморскі флот РФ у нейкай ступені ў пастцы

14
УСУ: Чарнаморскі флот РФ у нейкай ступені ў пастцы

Расея не зможа вывесці свае караблі з Чорнага мора, нават калі гэта будзе неабходна.

Пра гэта 21 сакавіка ў каментары агенцтву «Укрінфарм» заявіла кіраўніца аб'яднанага прэс-цэнтра сілаў абароны поўдня Украіны Наталля Гумянюк.

Каментуючы сітуацыю, у якой расейскае камандаванне, каб не страціць флот, захацела б засцерагчы свае караблі ад удараў у кантэксце частых выпадкаў выбухаў у часова акупаваным Крыме, Гумянюк патлумачыла, што з пэўнымі абмежаваннямі Чарнаморскі флот РФ можна перабазаваць толькі ў Азоўскае мора.

«Калі глядзець геаграфічна, вывад [караблёў] для іх цяпер магчымы хіба што ў Азоўскае мора. Але там не ўсюды дазволяць глыбіні праходзіць таму карабельнаму складу, які ў іх ёсць у Чорным моры. Выходзіць жа з Чорнага мора праз Басфор ім не дазволіць міжнароднае заканадаўства і ўжытыя санкцыі», – падкрэсліла спікерка.

На ўдакладняючае пытанне, ці можна сказаць, што расейцы знаходзяцца ў своеасаблівай «пастцы», яна адказала, што «ў нейкай ступені так».

«Але яны могуць выкарыстоўваць усю акваторыю Чорнага мора для разгрупавання свайго карабельнага складу для таго, каб гэта было для іх бяспечна, як яны адразу абралі бяспечную адлегласць і пакуль мяркуюць, што яна такая на 100 марскіх міляў (блізу 180 км) ад кантраляванага Украінай берагу», – адзначыла Гумянюк.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках