11 траўня 2024, Субота, 4:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі ваенкар расказаў, як пяць танкаў УСУ разнеслі пазіцыі акупантаў з 800 метраў

6
Расейскі ваенкар расказаў, як пяць танкаў УСУ разнеслі пазіцыі акупантаў з 800 метраў

Расейцы не змаглі падбіць ніводнага танка.

Перадавыя падраздзяленні УСУ ўсё больш актыўна выкарыстоўваюць цяжкую бронятэхніку і танкі на фронце, якім расейскае войска не можа супрацьстаяць з прычыны слабой падрыхтоўкі аператараў ПТРК і супрацьтанкавых сістэмаў.

Адзін з расейскіх Z-прапагандыстаў у сваім Telegram-канале паведаміў, як напярэдадні адразу 5 танкаў УСУ выйшлі на агнявую пазіцыю і цягам 40 хвілінаў расстрэльвалі пазіцыі расейцаў з дыстанцыі 800 метраў, піша «Дыялог».

Аднак акупанты не змаглі падбіць ніводнага танка, паколькі ў іх распараджэнні не было звычайных дронаў, з дапамогай якіх расейцы спрабуюць скідаць боепрыпасы на ўкраінскую бронятэхніку. Пры гэтым артылерыя УС РФ не здольная патрапіць у нерухомы танк, а разлікі ПТРК баяцца пакідаць бліндажы падчас танкавых залпаў.

«Сорак хвілінаў пяць танкаў УСУ працавалі на дыстанцыі 800 метраў ад нашых акопаў. Усе пяць бяскарна з'ехалі», – адзначаюць у паведамленні расейцы.

Пры гэтым акупанты скардзяцца, што расейскае Міністэрства абароны не здольнае забяспечыць падраздзяленні нават таннымі дронамі для адбіцця танкавых нападаў УСУ.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках