27 лiпеня 2024, Субота, 15:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Незадоўга да смерці ён з'ездзіў да бацькоў»

7
«Незадоўга да смерці ён з'ездзіў да бацькоў»
РОБЕРТ ЦІМАФЕЕЎ. ФОТА: «УКАНТАКЦЕ»

У версію пра суіцыд знаёмыя сям'і 19-гадовага салдата тэрміновай службы, які загінуў на беларуска-польскай мяжы, не вераць.

Цела вайскоўца-тэрмінавіка знайшлі днём 20 сакавіка ў аддзяленні памежнага кантролю «Высока-Літоўск», якое знаходзіцца ў вёсцы Абяроўшчына Камянецкага раёна. Дзяржаўны памежны камітэт паведаміў, што 19-гадовы салдат учыніў суіцыд. Як стала вядома «Люстэрку» ад блізкіх сям'і памерлага, маладога чалавека звалі Роберт Цімафееў і ў войску ён служыў кухарам.

Сваякі сям'і, з якімі звязалася «Люстэрка», пацвердзілі, што ў заяве Дзяржпамежкамітэта сапраўды гаворка ідзе пра Роберта Цімафеева, аднак іншых дэталяў не расказалі. У версію пра суіцыд яны не вераць.

Расказаць пра маладога чалавека пагадзіўся ягоны знаёмы, які добра ведае сям'ю салдата. Паводле ягоных словаў, у маладога чалавека было пяць братоў і сясцёр і да войска ён разам з імі жыў у Менску.

– Гэта цудоўная і вельмі дружная сям'я! Яны вернікі, вельмі шмат займаюцца хрысціянскім служэннем. Дапамагаюць іншым, – кажа чытач. – Раней у бацькоў было прозвішча Цімафеевы. Але яны надумалі перайсці на сваё нямецкае Крэйбрынг, бо з'яўляюцца этнічнымі немцамі. Праўда, ці змяніў прозвішча Роберт, не ведаю. Яны збіраліся эміграваць у Нямеччыну, дзе жывуць іхнія сваякі, але не паспелі падрыхтаваць усе дакументы і выехаць з краіны. А потым яго прызвалі ў кастрычніку летась. Бацькі таксама пастанавілі застацца, пакуль сын у войску.

Да службы ў памежных войсках Роберт вучыўся на кухара, расказвае знаёмы хлопца.

– Потым Роберту далі магчымасць з'ездзіць у Менск і наведаць бацькоў. Як я разумею, гэта была іх апошняя сустрэча, – кажа суразмоўца. – Што адбылося з Робертам? Баюся, пра гэта мы можам ніколі не даведацца. Камандаванне часткі, напэўна, будзе ўсё адмаўляць і выстаўляць смерць Роберта як суіцыд (нават калі гэта не так), каб зняць з сябе ўсю адказнасць. Але ўсім нам вельмі не зразумела: як ён апынуўся на нейкім там КПП? Бо ягонае месца ў гарачым цэху салдацкай сталоўкі. А тут, я так разумею, ён знаходзіўся з табельнай зброяй.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках