У Пінску ідуць аблавы сілавікоў
15- 23.03.2023, 13:00
- 10,288

Праваабаронцам вядомыя прозвішча трох затрыманых.
22 сакавіка ў Пінску сілавікі затрымлівалі людзей. Праваабаронцам вядомыя прозвішча трох затрыманых, паведамляе «Брэсцкая вясна».
Магчыма, колькасць затрыманых значна большая.
Паколькі сілавікі не мясцовыя і спыніліся начаваць у пінскім гатэлі, актывісты чакаюць працягу «рэйду» сёння, падкрэсліваюць праваабаронцы.